Януш пра Чалага: «Цікава слухаць разумнага чалавека. Даступна расказвае пра тыя рэчы, якія я зусім не разумеў»
14 марта 2021, 20:47
Былы форвард Мікалай Януш распавёў, што глядзіць ролікі з эканамістам Сяргеем Чалым.
«Кажуць, што доўгія ролікі не фармат Youtube. 2 гадзіны з Сяргеем Чалым пралятаюць вельмі хутка.
Цікава слухаць разумнага чалавека. Даступна расказвае пра тыя рэчы, якія я зусім не разумеў», – напісаў Януш у instagram.