Жудаснае сутыкненне. Гулец «Баранавічаў» пакідаў поле ў машыне хуткай дапамогі
Відэа моманту.
27 апреля, 18:24
У матчы чацвёртага тура Д2 «Баранавічы» прымалі «Ліду».
На 38-й хвіліне сустрэчы пры ліку 0:2 на табло форвард гаспадароў Дзмітрый Галуза сутыкнуўся з абаронцам суперніка Паўлам Шарэцам і без прытомнасці паваліўся на газон. На полі ў тэрміновым парадку з'явілася хуткая дапамога, якая, у выніку, павезла футбаліста ў лякарню.
Пасля невялікай паўзы каманды працягнулі гульню, але забітых галоў гледачы больш не ўбачылі.
Падрабязнасцяў аб стане 22-гадовага гульца пакуль няма.