Шалёны кідок пасля фінальная сірэны дапамог французам выйсці ў фінал ЧЕ па гандболе
Развязка як у кіно
27 января, 00:09
Зборная Францыі выходзіць у фінал чэмпіянату Еўропы па гандболе дзякуючы шалёнаму кідку Элаіма Прандзі. Герой матча на пярэднім плане. Ён стварыў сапраўдны цуд.
Пры ліку 27:26 на карысць шведаў супернік атрымаў права на найскладанейшы кідок з 9 метраў. Час ужо скончыўся, і гэта быў апошні шанец. І французы ім скарысталіся. Спачатку фота.
А цяпер відэа.
А потым вырвалі перамогу ў дадатковы час 34:30. Проста неверагодна!
У фінале французам будзе супрацьстаяць зборная Даніі, якая ў пятніцу перамагла гаспадароў турніру немцаў 29:26. Матчы адбудуцца ў нядзелю.