Арына Сабаленка паказала, як дабіралася да ЗША. Вельмі доўгі пералёт
Прыляцела на турніры ў Індыян-Уэлсе і Маямі.
29 февраля, 23:02
Другая ракетка свету Арына Сабаленка прыляцела ў ЗША для ўдзелу ў турнірах у Індыян-Уэлсе, які стартуе 8 сакавіка, і ў Маямі, які пачнецца 17-га.
У сацсетцы беларуска паказала, як прайшоў яе 16-гадзінны пералёт. Здаецца, яна не вельмі пакутвала.