Все новости

Апейкін пра «Монастырский забег» ад БФЛА: «Камуністычны ранішнік памножаны на праваслаўны чад. Відаць, ідэя прышла пасля злоўжывання пладова-ягаднага напою «Монастырская изба»

23 мая 2022, 12:03

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў правядзенне «Монастырского забега», які БФЛА арганізавала ў Жыровічах.

«Часам думаю: «Гасподзь, ну за што нам такія пакаранні?»

Калі хтосьці яшчэ не бачыў. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі (БФЛА) правяла нейкае эзатэрычна-псіхадэлічнае мерапрыемства пад назвай «Монастырский забег». Відаць, што ідэя прышла пасля злоўжывання пладова-ягаднага напою «Монастырская изба». Інакш мне цяжка ўявіць, што дарослым асэнсаваным людзям у цвярозым стане можа прыйсці такое на розум.

Гэта ўвогуле што? Такіх камбінацый я яшчэ не бачыў – камуністычны ранішнік памножаны на праваслаўны чад. Мне ўвогуле спачатку падалося, што гэта здымкі новага фільма Таранціна, бо ну не можа так быць у рэальнасці. Сапраўды сон розуму», – напісаў Апейкін у сваім тэлеграм-канале.