Все новости

Аляксандр Апейкін: «Максім Недасекаў не з’яўляецца спартоўцам, ён прапагандыст»

21 октября 2022, 15:49

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай садідарнасці Аляксандр Апейкін расказаў у інтэрв’ю YouTube-каналу «ЧестнОК» аб тым, хто з беларускіх спартоўцаў зможа разлічваць на дапамогу ад фонду і чаму лёгкаатлет Максім Недасекаў у гэты групу людзей не трапіць.

– Ты можа месяц таму казаў, што калі Аліна Гарнасько, захоча з’ехаць з Беларусі, каб прадоўжыць сваю кар’еру, БФСС будзе ёй дапамагаць. Ці сапраўды існуе такі механізм, ці можа вы пра яго размаўлялі, думалі, што беларусскія спартоўцы будуць з’язджаць з краіны, і вы ім будзеце неяк дапамагаць?

– Дык яны ж з’язджаюць. Палічыце колькі зараз людзей з беларускага спорту, якія зараз у Польшчы ці Літве, напрыклад. Іх вельмі шмат. Проста не заўжды гэта гучныя імёны, але гэта людзі якія значную частку жыцця прысвяцілі спорту. Гэта людзі, якія з’яўляюцца прафесійнымі спартоўцамі, прафесійнымі трэнерамі, працавалі ў спорце. У нас кожны дзень вельмі шмат зваротаў па дапамогу, за падтрымкай. Дапамагаем лістамі, дапамагаем па допуску спартоўцаў у Польшчы.

Проста гэта не бачна, бо гэта не ляжыць дзецьсі на паверхні.

– То бок, ёсць сігналы ад беларускіх спартоўцаўю Можа яны неяк пішуць, што вось, маўляў, я хачу з’ехаць, як гэта можна зрабіць, ці могуць яны разлічваць на дапамогу. Гэта так выглядае?

– Так.

– Ці багата такіх сігналаў?

– Даволі шмат. Я не буду казаць імены і прозвішчы, але даволі шмат.

– Ці ёсць нейкія крытэрыі адбору тых спартоўцаў, каму фонд будзе дапамагаць, а каму не? Не ведаю, Максім Недасекаў напіша, маўляў, хачу з’ехаць, дапамажыце.

– Максім Недасекаў не з’яўляецца спартоўцам, ён прапагандыст. Шлях яму зачынены ўжо. Але спартоўцы, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці, якія выступаюць супраць гвалту, вайны, дыктатуры Лукашэшкі, – людзям, якія па каштоўнасцях на нашым баку, натуральна, мы мусім ім дапамагаць, – сказаў Апейкін.