Драгун нечакана з«явіўся ў інфаполі пасля «пакаяльнай прэс-канферэнцыі». Ён пацвердзіў чуткі, у якія ўблытаны Глеб
Новы вызаў
Учора інтэрнэт выбухнуў пасля вельмі дрэннага перформанса, які выдаў Станіслаў Драгун. Экс-гулец БАТЭ нібыта трапіў на пакаяльнае відэа, але ў фармаце прэс-канферэнцыі, якая была арганізавана, са слоў футбаліста, сумесна з лукашэнкаўскім мінспорта.
Але гэта яшчэ не ўсе прыгоды гульца за гэты дзень.
Аматарская каманда «FC DMedia» апублікавала відэа, на якім Драгун прызнаўся, што будзе выступаць у расійскай медыялізе.
«Рабяты, шмат званкоў і паведамленняў, чым я буду займацца пасля завяршэння кар'еры. Я буду займацца ўсім, і ў тым ліку, гуляць за D-Media – медыйную каманды з Беларусі. Дзякуй».
Аднаклубнікамі Драгуна ўжо дакладна будуць экс-футбаліст «Арсенала» і «Барселоны» Аляксандр Глеб, а таксама блогер і вядучы Аркадзь Логвін – пад нікнэймам у ТыкТоку «Пьяное Зыба».
У яго амаль 60 000 падпісчыкаў у ТыкТоку і 21 000 у Інстаграме. Таксама Аркадзь мае 10 000 падпісчыкаў на футбольным YouTube-праекце.
Цікава і тое, як у клубе ставяцца да аднаго з найлепшых гульцоў у гісторыі Беларусі. Пад конкурсным пастом у Інстаграме патрэбна было ўгадаць сілуэт гульца – сярод першым дзесяці ўдзельнікаў будзе разыграная футболка з аўтографамі ўсіх гульцоў каманды:
Будзеце заўзець за Станіслава ў новай камандзе?