Тыяга Сілва: «Паміж мной і «Флуміненсе» нічога няма»
14 траўня 2023, 12:30
Абаронца «Чэлсі» Тыяга Сілва пракаментаваў чуткі, што ён можа летам скасаваць кантракт з арыстакратамі і свабодным агентам перайсці ў «Флуміненсе».
«Цяпер паміж мной і «Флуміненсе» нічога няма. Я працягнуў свой кантракт, таму што хачу застацца ў «Чэлсі».
Я нават сказаў сваёй жонцы, што нічога не ведаю пра гэтыя чуткі наконт сустрэчы з кіраўніцтвам «Флуміненсе». Я заўсёды паважаў свае кантракты», – сказаў Сілва для ESPN.
У гэтым сезоне Сілва аддаў 2 асісты ў 33 матчах.