Трэнеры дзяржынскага «Арсенала» ў гэтым годзе яшчэ не атрымлівалі заробак
25 траўня, 12:53
Як стала вядома «Трыбуне», дзяржынскі «Арсенал» мае праблемы з фінансамі. Трэнеры каманды сёлета яшчэ не бачылі заробкаў.
Нагадаем, што каманду ўзначальвае Сяргей Паўлюковіч, якому дапамагаюць Андрэй Гарбуноў і Аляксандр Шагойка, а таксама экс-галкіпер харкаўскага «Металіста», кіеўскага «Дынама» і маскоўскага ЦСКА Ігар Куцепаў.
Каманда ідзе на першым месцы ў Д2 і не страціла ніводнага ачка, перамогшы ў 8 стартавых матчах чэмпіянату.
Дзяржынск ідэальна пачаў сезон у першай лізе, але не факт, што дагуляе да канца: заробкі футбалістаў могуць здзівіць, трэнеры пакуль працуюць за проста так