Дублёры мінскага «Дынама» ўпершыню страцілі ачкі ў 21-м матчы ЧБ-2023
28 верасня, 14:15
Сёння рэзервовыя каманды мінскага «Дынама» і «Іслачы» разышліся мірам у перанесеным матчы 16-га тура першынства дублёраў – 1:1.
Для маладзёжкі мінчан гэтая страта ачкоў стала першай за ўвесь чэмпіянат. У актыве дублёраў «Дынама» 61 бал у 21-й сустрэчы.
Адзначым, што перамога ў паядынку з «Іслаччу» гарантавала б мінчанам датэрміновае чэмпіёнства.