Незвычайны прома ад беларускіх футбалістак: у стылі гіпнозу запрашалі пабалець за зборную
Крынж ці норм?
10 красавіка, 13:36
Жаночая зборная Беларусі паспяхова стартавала ў Лізе Нацый. Падапечныя Юрыя Малеева дабіліся разгромных перамог над Грузіяй і Кіпрам з аднолькавым лікам 3:0. Наступныя матчы беларускам трэба будзе згуляць 31 мая і 4 чэрвеня са зборнай Літвы, калі апошняя ад іх не адмовіцца:
Перад мінулымі гульнямі футбалісткі зборнай Беларусі паўдзельнічалі ў незвычайным прома – у стылі гіпнозу запрашалі заўзятараў паглядзець іх гульні. Матч з Кіпрам клікала паглядзець абаронца «Мінска» Вікторыя Казакевіч:
А на гульню з Грузіяй запрашала паўабаронца (у тытрах АБФФ памылка) «Дынама-БДУФК Анастасія Шупо:
Як вам такое прома? Можа мужчынскай зборнай таксама варта зрабіць нешта падобнае?