Tribuna/Футбол/Блогі/Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. Там нават згодныя атрымаць 2 тэхнары

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. Там нават згодныя атрымаць 2 тэхнары

Суседзі ўжо кажуць аб праклёне.

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. Там нават згодныя атрымаць 2 тэхнары

У аўторак у Швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы сярод жаночых зборных. Беларусь патрапіла ў групу C1, дзе таксама апынуліся Кіпр, Грузія і Літва.

Трапленне ў адну групу з падапечнымі Юрыя Малеева не ўзрадавала нашых паўночна-заходніх суседзяў. Там ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне паслядоўна прытрымліваюцца пазіцыі, што да яе заканчэння расійскія і беларускія спартсмены не павінны ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. А год таму літоўскі Сейм аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да забароны беларуска-расійскага ўдзелу ў Алімпіядзе-2024. Пры гэтым сваім спартсмена спаборнічаць з прадстаўнікамі Беларусі і РФ літоўскія палітыкі не забаранялі.

Дык вось, з той пары, як пачалася вайна, літоўцы ўжо ў які раз натрапляюць на беларусаў у футболе, і не атрымліваюць ад гэтана ніякай радасці. Спачатку лёсаванне звяло зборныя ў футзале. Літва ўвогуле не хацела гуляць з беларусамі, але пад пагрозай бана ад УЕФА пагадзілася правесці два матчы на нейтральнай тэрыторыі ў Арменіі - і нечакана выкінула суперніка з кваліфікацыі да чэмпіянату света.

Другі раз мусілі сустрэцца ўжо мужчынскія футбольныя зборныя Літвы і Беларусі ў стыках за права застацца ў дывізіёне С Лігі нацый. Аднак праз падаўжэнне бана Расіі каманда Алоса аўтаматам захавала права гуляць у дывізіёне С, а Літва атрымала ў стыках Гібралтар.

А цяпер гуляць з Беларуссю павінна ўжо жаночая зборная Літвы – і зноў праблема. Прэзідэнт літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус назваў чарговае перасячэнне з беларускім супернікам праклёнам. А яшчэ заявіў, што гуляць з камандай Малеева літоўскі бок не мае намеру:

«Лёс гуляе з намі злы жарт. У нас ёсць гэты праклён, які зводзіць нас з Беларуссю. У мінулым годзе гулялі зборныя па міні-футболе, павінны былі сустрэцца і мужчынскія зборныя ў вялікім футболе, але ўдалося зманеўраваць і не згуляць. Цяпер фартуна «ўсміхнулася» жаночай зборнай. Калі казаць пра спартыўны бок, то лёсаванне цалкам спрыяльная. Усе тры каманды можна перамагчы, але гуляць з Беларуссю мы дакладна не плануем», – заявіў Станкявічус.

Сваю заяву кіраўнік футбола Літвы падмацоўвае таксама гатоўнасцю атрымаць пакаранне ад УЕФА, праўда, разлічвае, што яно абмяжуецца тэхнічнымі паразамі.

«Вельмі спадзяюся, што санкцыі абмяжуюцца тэхнічнымі паразамі 0:3, і нашыя дзяўчаты працягнуць удзельнічаць у адборы. Яны здольныя пазмагацца за другое месца ў групе і месца ў наступным раўндзе. Але пакуль такога прэцэдэнту не было. Для мяне самае галоўнае, каб нас не дыскваліфікавалі. Гэта было б самым балючым, бо панізіць у класе нас не могуць – дывізіёна D няма», – канстатаваў Станкявічус.

Капітан зборнай Мільда Люжынайтэ таксама сказала, што гуляць з беларускамі Літва не будзе, спадзеючыся, што каманда атрымае проста тэхнары і зможа выйсці з групы з другога месца.

«Нам не пашанцавала з лёсаваннем. Пазіцыя адназначная: мы з імі гуляць не будзем. Будзем шукаць таварыскія матчы, каб захаваць тонус. З групы можна выходзіць. Нават без гэтых дзвюх гульняў мы можам фінішаваць другімі ў групе», – сказала Люжынайтэ.

Варта адзначыць, другога месца для праходу далей можа быць недастаткова. З дывізіёна С пры наяўнасці пяці груп у стыкі выходзіць толькі тры найлепшыя каманды, якія фінішуюць на другой пазіцыі ў сваіх групах.

Крывіч Андрэй
Бунт супраць уефа атрымліваецца. Трэба даваць бан на колькі гадоў летувіскай федэрацыі
Адказаць
2
Габриэль
Идиоты, дисквалифицировать за такое надо и выкинуть с отбора. Литва оборзела
Адказаць
1
фашисты.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 траўня, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 траўня, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 траўня, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 траўня, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 траўня, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 траўня, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 траўня, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 траўня, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 траўня, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 траўня, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 траўня, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 траўня, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 траўня, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 траўня, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 траўня, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 траўня, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 траўня, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 траўня, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 траўня, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 траўня, 06:42
Усе пасты