Больш кранальнага відэа вы сёння не ўбачыце: дзяўчынкі-заўзятары «Ліды» ў слязах пасля вылету іх каманды ў плэй-ін Экстралігі
Расстроіліся больш за хакеістаў.
4 сакавіка, 21:37
«Ліда» завяршыла выступленне ў чэмпіянаце Беларусі ў гэтым сезоне. 3 сакавіка падапечныя Юрыя Чуха другі раз у серыі ўступілі «Брэсту» (2:3).
Пасля матча ў распранальню падтрымаць хакеістаў прыйшлі юныя дзяўчынкі-заўзятары «Ліды». Але здаецца падтрымка спатрэбілася ім самім:
Дарэчы, пра малых-заўзятараў «рыцараў» мы ўжо расказвалі. Паглядзіце, як шчыра яны падтрымлівалі каманду падчас сезону.