Прадстаўнiк НАК Швецыі: «Не лічым мэтазгодным дапускаць да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі»
8 снежня, 21:29
Медыяменеджэр НАК Швецыі Ларс Маркусан пракаментаваў рашэнне МАК дапусціць расіян і беларусаў да Алімпійскіх гульняў-2024 пад нейтральным флагам.
«Мы рады, што ўдалося зрабіць так, каб наш голас паўночных краінаў быў пачуты. Але зразумела, што ў гэтым кантэксце мы ў меншасці.
Мы не лічым мэтазгодным дапускаць да спаборніцтваў спартсменаў з Расіі і Беларусі», – сказаў Маркусан.