«Мы не сябры, зараз мы ў стане вайны». Украінка Касцюк – пра словы Сабаленка наконт нянавісці ў раздзявальні
24 сакавіка 2023, 18:12
Украінская тэнісістка Марта Касцюк (№38 WTA) адрэагавала на словы Арыны Сабаленка (№2 WTA), якая паскардзілася на агрэсію з боку ўкраінак.
«Я магу не вітацца з некаторымі гульцамі, але я ні да каго не падыходзіла, ні з кім не размаўляла.
Магчыма, лічыцца, што я сею нянавісць проста знаходзячыся ў раздзявальні. Я не ведаю, што людзі прыдумляюць.
Відавочна, што ёсць напружанне, мы не сябры, зараз мы ў стане вайны», – сказала Касцюк.