Усе навіны

Плаўчыха Змушко пабіла рэкорд Беларусі на 100 м брасам на кароткай вадзе

24 лістапада 2022, 08:46

Плаўчыха Аліна Змушко ў паўфінальным заплыве на дыстанцыі 100 м брасам на кароткай вадзе пабіла рэкорд Беларусі. Беларуска спаборнічала ў рамках другога этапа «Гульняў Дружбы», якія праходзяць у Казані.

Змушко паказала 6-ы вынік сезона ў свеце – 1.04,07 – што з'яўляецца нацыянальным рэкордам.

Папярэдні рэкорд таксама належаў ёй і быў роўны 1.04,91.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com