Усе навіны

Нейтральныя спартсмены з расійскімі пашпартамі Кірпічнікава і Камароў змянілі грамадзянства

20 сакавіка, 13:45

19 сакавіка Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняў сем заявак па змяненні спартыўнага грамадзянства.

Дзве заяўкі тычыліся нейтральных спартсменаў з расійскімі пашпартамі – Анастасіі Кірпічнікавай (плаванне), якая атрымала грамадзянства Францыі, і Аляксандра Камарова (барацьба), які зараз будзе прадстаўляць Сербію.

Адзначаецца, што дадзеныя заяўкі за змяненне спартыўнага грамадзянства былі прыняты з улікам сёлетняй Алімпіяды, якая пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.

Раней 12 нейтральных спартсменаў з расійскім пашпартам і 8 з беларускім кваліфікаваліся на Алімпіяду-2024.