Усе навіны

Шкурдай устанавіла рэкорд Беларусі на дыстанцыі 200 метраў на спіне

4 красавіка 2023, 18:41

Чэмпіёнка Еўропы на дыстанцыі 100 м батэрфляем Анастасія Шкурдай устанавіла новы нацыянальны рэкорд, праплыўшы дыстанцыю 200 метраў на спіне з вынікам 2.06,95.

Спартсменка палепшыла сваё папярэдняе дасягненне (2.09,38) крыху менш, чым на 2,5 секунды.