Усе навіны

Расійская плыўчыха Шышкіна пра міжнародны бан: «Спартсмены з Расіі і Беларусі з'яўляюцца аднымі з найлепшых у некаторых відах спорту. МАК губляе шматлікае, выключаючы гэтых людзей са спаборніцтваў»

2 траўня 2023, 20:55

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка ў сінхронным плаванні, расіянка Ала Шышкіна падзялілася меркаваннем пра забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў на сусветнай арэне.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Спартсмены зборных Расіі і Беларусі з'яўляюцца аднымі з найлепшых у некаторых відах спорту. МАК губляе шматлікае, выключаючы гэтых людзей са спаборніцтваў.

Яны пазбаўляюцца канкурэнцыі. Напрыклад, у сінхронным плаванні расійская зборная нікому не аддавала залатыя медалі больш за 25 гадоў, таму ўзровень яны страцілі, – цытуе Шышкіну sport5.by са спасылкай на тэлеканал «Беларусь 5».