Усе навіны

Расійскія спартсмены заявіліся на Панарабскія гульні за зборную Сірыі.

5 ліпеня, 18:10

Спартсменкі з РФ пазначаны як члены зборнай Сірыі на афіцыйным сайце Панарабскіх гульняў, якія праходзяць у Алжыры.

У большасці з расійскіх атлетак зменены прозвішчы і даты нараджэння. Напрыклад, плыўчыха Анастасія Сарокіна пазначана як Enas Sorkine, дзюдаістка Мілана Мугу — як Milana Mrad. Акрамя таго, на сайце адзначаецца змененая дата нараджэння сясцёр Мальковых (веласпорт) і Дар'і Джэджулы.

У профілях іншых расіянак таксама стаіць прывязка да сірыйскіх федэрацый па тых відах спорту, якія яны прадстаўляюць.

На сітуацыю ўжо адрэагаваў старэйшы трэнер зборнай Расіі па веласпорце Сяргей Каўпанец, які заявіў, што «хоць і размова ідзе аб дружалюбнай краіне (Сірыі — заўв.), але так пераходы не робяцца». Таксама ён назваў паводзіны сваіх падапечных «нейкай авантурай».

Панарабскія гульні стартавалі 2 ліпеня і працягнуцца да 15 чысла.