Усе навіны

Намеснік старшыні БФП Капачэня: «У беларускіх плыўцоў няма магчымасці паехаць на кваліфікацыйныя старты да АГ»

10 ліпеня, 11:55

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі плавання Ганна Капачэня расказала пра будучыя міжнародныя спаборніцтвы і ўдзел на іх беларускіх спартсменаў.

– На сёння ў нас асноўным стартам з'яўляецца фінал Кубка Расіі, да якога зараз вядзецца падрыхтоўка.

– Яшчэ ў нас тут, на брэсцкай вадзе.

– Тут, у Брэсце, у іх пачынаецца, у нацыянальнай каманды, з 9-га збор па 20-е. І 20-га чыслах яны ляцяць на фінал Кубка Расіі ў Казані. Ну і задачы самыя высокія: першыя месцы і выхад на свае найлепшыя паказчыкі.

– Што да Алімпійскіх гульняў, у нас заслона прыадкрылася.

– Пасля таго, як былі анансаваныя рэкамендацыі МАК, Міжнародная федэрацыя плавання апавясціла нас аб тым, што будзе створана камісія, якая будзе распрацоўваць крытэрыя допуску беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

– Распрацавалі? Ці яны яшчэ ў працэсе?

– Анонс быў такі, што ў перыяд правядзення чэмпіянату свету ў Фукуоку, які пройдзе паралельна з фіналам Кубка Расіі з 25 па 30 ліпеня, будзе абвешчана. У нас кваліфікацыйны перыяд пачаўся з 1 сакавіка 2023 года. Любы старт з міжнароднага календара Афін зʼяўляецца кваліфікацыйным. Ён праходзіць на вялікай вадзе.

– Ёсць нарматывы?

– Ты можаш паехаць на адкрыты чэмпіянат Швецыі або на адкрыты чэмпіянат Харватыі.

– У нас ёсць такая магчымасць выехаць цяпер?

– У нас на сённяшні дзень такой магчымасці няма.

– У вас будзе свой басейн, у нацыянальнай каманды?

– Мы вельмі спадзяемся, што той басейн міжнароднага стандарту, які будуецца, будзе домам для нашай нацыянальнай каманды.

– Калі ён здасца?

– Наколькі я чула, плануецца 2024 год, – распавяла Капачэня.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.