Усе навіны

Прэзідэнт World Aquatics: «Рашэнне па беларусам і расіянам будзе прынята пазней у гэтым годзе»

25 ліпеня, 17:35

Прэзідэнт World Aquatics Хусейн Аль-Мусаллам выказаўся наконт магчымага ўдзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі. «Лідэрства часта мяркуе прыняцце складаных рашэнняў. Пытанне аб допуску расіян і беларусаў складанае. Я заўсёды стараюся ўважліва слухаць, і калі слухаю, чую розныя думкі. World Aquatics займае дакладную пазіцыю з пачатку вайны. Мы не запрашалі на спаборніцтвы спартоўцаў з Расіі і Беларусі. У красавіку па маёй просьбе было ўхвалена рашэнне аб прызначэнні Морын Крус кіраўніком працоўнай групы, якое будзе разглядаць магчымыя шляхі ўдзелу спартоўцаў з Расіі і Беларусі ў нашых спаборніцтвах. Морын і яе каманда прарабілі выдатную працу, і я ім за гэта вельмі ўдзячны. Яны размаўлялі з усімі зацікаўленымі бакамі тут, у Фукуоку, праводзілі апытанне спартсменаў, каб даведацца пра іх меркаванні, многія з іх ужо выказалі свой пункт гледжання і прапановы. Калі вы яшчэ не размаўлялі з працоўнай групай, я раю вам гэта зрабіць. Важна, каб былі пачуты як мага больш людзей. Пазней сёлета працоўная група прыйдзе да высновы, пасля чаго мы паведамім аб нашым рашэнні», - сказаў Аль-Мусаллам.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.