Усе навіны

Старшыня беларускай федэрацыі плавання Сяліцкая: «Я не адчула задавальнення ад рашэння пра допуск беларусаў пад нейтральным статусам»

24 снежня, 23:42

Старшыня беларускай федэрацыі плавання Эла Сяліцкая выказалася пра допуск беларусаў да Алімпіяды ў нейтральным статусе.

«Калі было прынятае рашэнне [аб допуску ў нейтральным статусе], то чамусьці задавальнення я ад яго не адчула. Растлумачу, чаму. Тыя ўмовы, пры якіх нашых рабят дапускаюць да гэтых стартаў, яны дастаткова жорсткія.

Першае – гэта атрымай статус нейтральнага спартсмена. І па якіх крытэрыях яны гэты статус прысвояць, якія праверкі яны там праводзяць? Вельмі суб'ектыўна.

Па-другое, я не бяру плаванне, а вось камандныя віды спорту, дык іх наогул не дапускаюць. Па якіх абставінах? Таксама ніякай аргумэнтацыі.

Трэці момант – кваліфікацыйныя старты. Калі прымаецца рашэнне, у асобных відах спорту гэтых кваліфікацыйных стартаў ужо няма. Гэта ў нас у плаванні яшчэ ёсць магчымасць паспрабаваць паўдзельнічаць, адабрацца, а шмат хто ўжо гэтага пазбаўлены, альбо ўжо застаецца адзін адзіны старт.

І нават тыя, хто атрымаў статус нейтральнага спартсмена, зараз у такіх умовах: ні крок направа, ні крок налева. У любы момант, калі камусьці нешта не спадабаецца, іх могуць завярнуць, у іх могуць гэты статус адабраць. І ўсё на гэтым. А яшчэ ёсьць самы галоўны момант. Добра, ёсць рэкамендацыі МАК. Але вы паглядзіце, як асобныя федэрацыі іх проста ігнаруюць. Дык гэта рашэнне ці двайныя стандарты?», – сказала Сяліцкая.