Усе навіны

Беларуска Хандошка ўзяла бронзу ў сінхронным плаванні на ЧС у Досе

7 лютага, 12:55

Беларуска Васіліна Хандошка, якая выступала ў нейтральным статусе, узяла бронзавы медаль у адзіночным сінхронным плаванні на чэмпіянаце свету па водных відах спорту.

Пераможцай стала канадка Жаклін Сімано, якая набрала 264,82 бала. Сярэбранай прызёркай аказалася Евангелія Платаніоці з Грэцыі (253,29 бала). Бронзу беларусцы забяспечылі набраныя 245,10 бала.

Адзначым, што ў праграме Алімпійскіх гульняў сінхроннае плаванне прысутнічае толькі ў парным і групавым фарматах. Такім чынам змаганне за ліцэнзіі ў Парыж-2024 не вялося.

Чэмпіянат свету праходзіць з 2 па 18 лютага ў Досе, Катар.