Усе навіны

Змушка выйшла ў фінал ЧС на дыстанцыі 100 метраў брасам, зноў уклаўшыся ў алімпійскі нарматыў

12 лютага, 21:05

Беларуская плыўчыха Аліна Змушка выйшла ў фінал чэмпіянату свету па водных відах спорту ў горадзе Доха.

Спартсменка паказала 6-ы час (1.06,53) на дыстанцыі 100 метраў брасам. Нагадаем, алімпійскі нарматыў складае 1:06,79.

Фінальны заплыў пройдзе 13 лютага.