Усе навіны

Экс-спартыўная журналістка Хрушчова пра пазіцыю Недасекава: «Для мяне было здзіўленне, што ён пачаў выказвацца на палітычныя тэмы»

8 красавіка 2023, 11:57

Былая спартыўная журналістка і легкаатлетка БССР Інга Хрушчова выказалася пра лёгкаатлета Максіма Недасекава.

– Спартсмен Недасекаў, гэта вынік дэградацыі?

– Спартсмен Недасекаў – здіўленне, так. Гэта вынік.

Здзіўляе, таму што неяк мне давялося здымаць рэкламны ролік з удзелам Недасекава напярэдадні Еўрапейскіх гульняў, наколькі я памятаю. Ён тады яшчэ не выказваўся нідзе на палітычныя тэмы. У яго погляд быў скіраваны на Алімпійскія гульні, на спорт. І ён матываваны спортам чалавек быў.

Потым для мяне было здзіўленне, што ён пачаў выказвацца на такія тэмы. Я не падзяляю яго думкі.

– Стандартныя фразы пра спорт па-за палітыкай, слушна ці не?

– Не, спорт ніколі не быў па-за палітыкай. Не. Заўсёды выкарыстоўваўся. У яскравыя перыяды сусветнай гісторыі спорт ніколі не быў па-за палітыкай. Я не буду ўзгадваць гэтыя гульні 1936-га і ўсю гэту гісторыю. Мне здаецца, што гэты выраз прыдуманы ў савецкія часы. А ў савецкія часы, як выкарыстоўваліся спартсмены?

– Для палітыкі.

– Ну вось, – сказала Хрушчова.