Усе навіны

Супрацоўнік «СБ» Канашыц: «Калі нешта раптам здарыцца, то Смольскі, Недасекаў і нават футбалісты, у бруд тварам не ўпадуць»

15 траўня, 10:53

Супрацоўнік «СБ. Беларусь сегодня» Сяргей Канашыц паразважаў аб тым, хто са спартсменаў змог бы ўдзельнічаць у вайне.

– Не мы выбіраем час, а час нас. Сіла духу ў тых людзей была больш магутная, глабальная. Нас крыху размякчыў камфорт, свет, які вакол нас існуе.

Хаця як ведаць… Калі мы разважаем пра спартсменаў-франтавікоў, мы здзіўляемся і захапляемся іх сілай волі, але крыху недаацэньваем цяперашніх спартсменаў. Паглядзіце, якія ў нас ёсць персанажы. І калі, не дай бог, нешта раптам здарыцца, і ім давядзецца апынуцца на месцы продкаў, я думаю, што яны таксама ў бруд тварам не ўпадуць. Мы не можам прадбачыць, але ёсць персанажы, якія…

– Ды Смольскі той жа!

– Смольскі, напрыклад. Недасекаў, нават тыя ж шматпакутныя футбалісты, якіх усё вельмі моцна зараз крытыкуюць. Сярод іх таксама ёсць персоны з жалезным характарам, – сказаў Канашыц.