Усе навіны

Багдановіч працягне ўзначальваць камісію спартоўцаў НАК Лукашэнкі

24 траўня, 14:56

24 траўня ў штаб-кватэры НАК Лукашэнкі адбылося першае паседжанне новага складу камісіі спартоўцаў.

У ходзе работы разглядалася пытанне выбрання старшыні, яго намесніка і сакратара.

Узначальваць камісію спартсменаў працягне кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч, а яго намеснікам стаў кіраўнік БТФ Сяргей Рутэнка.

Сакратаром камісіі абрана экс-біятланістка Людміла Калінчык.

У склад камісіі спартсменаў увайшлі: Аляксандр Багдановіч, гімнасткі Кацярына Галкіна і Аліна Гарнасько, экс-футбаліст Аляксандр Глеб, лёгкаатлет Максім Недасекаў, Сяргей Рутэнка, біятланістка Дзінара Смольская, экс-фрыстайлістка Ала Цупер.