Усе навіны

Сцяпан Папоў: «БФСС і Апейкін – пустое месца, якое займае інфармацыйную прастору»

24 траўня, 10:39

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў пракаментаваў вотум недаверу кіраўніку фонду БФСС Аляксандру Апейкіну.

– Я спыніў кантакты з Апейкіным больш за год таму, калі адпісаўся ад яго ў сацсетках. Мне нецікавае яго жыццё, але час ад часу ў сеціве ўсплываюць яго публічныя каментары, па якіх бачна яго шкодную працу. На сёння для мяне фонд спартовай салідарнасці і Аляксандр Апейкін – пустое месца, якое толькі займае інфармацыйную прастору, чым шкодзіць сапраўдным справам, – сказаў Папоў.