Усе навіны

Спіс «Закон і правапарадак», куды ўваходзіць Ціманоўская, знялі з выбараў у Каардынацыйную раду

24 траўня, 11:18

Выбарчая камісія прыняла рашэнне зняць з выбараў у Каардынацыйную раду спіс «Закон і правапарадак», у які ўваходзіць беларуская лёгкаатлетка з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская.

Напярэдадні камісія разгледзела пытанне пра рассылку Аляксандрам Азаравым, які таксама ўваходзіць у спіс, агітацыйных матэрыялаў праз чат-бот плана «Перамога». Яму было прапанавана прыняць рашэнне аб самаадводзе.

Пазней камісіяй было разгледжана ліст Азарава, які не пагадзіўся з прапановай і не прызнаў наяўнасць парушэння. У выніку камісія большасцю галасоў прыняла рашэнне аб зняцці ўсяго спіса.

Яе рашэнне можа быць абскарджана на працягу 48 гадзін.

У выбарах у Каардынацыйную раду прымуць удзел 11 спісаў. Выбары пройдуць з 25 па 27 траўня на электроннай платформе.