Усе навіны

Недасекаў пра напісанне яго прозвішча ва ўкраінскім санкцыйным спісе: «Хз, хто такі Nedosekov. Ну, Зеле лепш відаць»

16 красавіка 2023, 11:52

Беларускі лёгкаатлет Максім Недасекаў адрэагаваў на санкцыі Украіны супраць яго.

Скакун у вышыню апублікаваў скрыншот санкцыйнага спісу, зацверджанага ўказам прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, дзе прозвішча Недасекава лацінкай дублюецца як Nedosekov.

«Наогул Nedasekau, а то я хз, хто такі Nedosekov. Ну, Зеле лепш відаць», – напісаў Недасекаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб санкцыях 15 красавіка. Цяпер Недасекаў не зможа ўязджаць ва Украіну, валодаць нерухомасцю, удзельнічаць у спаборніцтвах у краіне. Усяго ў спісе 15 розных відаў санкцый, якія будуць дзейнічаць цягам 50 гадоў.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.