Усе навіны

Ферстапен і Гражан выступяць у гонцы віртуальнай серыі «Ле-Ман»

3 лістапада 2022, 16:53

Двухразовы чэмпіён «Формулы-1» Макс Ферстапен возьме ўдзел у «6 гадзінах Спа» віртуальнай серыі «Ле-Ман».

У класе LMP пілот «Рэд Бул» далучыцца да экіпажу «Цім Редлайн». Яго зямляк Бэнт Віскал выступіць за «Флойд Вануолл-Берст».

Экс-пілот «Формулы-1» Рамэн Гражан правядзе заезд за ўласны калектыў «Р8Г».

Гонка адбудзецца ў суботу, 5 лістапада.