Усе навіны

Стэфэн Кары і Эмбіід – лепшыя гульцы тыдня ў НБА

15 лістапада 2022, 08:52

НБА вызначыла найлепшых гульцоў мінулага гульнявога тыдня.

Разыгрываючы «Голдэн Стэйт» Стэфэн Кары і цэнтравы «Філадэльфіі» Джоэл Эмбіід прызнаныя лепшымі гульцамі тыдня ў Заходняй і Усходняй канферэнцыях адпаведна.

Эмбіід завяршыў тыдзень з паказчыкамі 40,0 ачка, 11,0 падбору і 5,3 перадачы ў сярэднім за матч. Вынік «Сіксерс» 3-1.

Кары набіраў 38,0 ачкаі 6,0 падбору ў сярэднім за сустрэчу, рэалізуючы 64,1 працэнта з гульні. Вынік «Голдэн Стэйт» 2-1.