Усе навіны

Клей Томпсан стаў 13-м гульцом у гісторыі НБА, які рэалізаваў 2000 трохачковых за кар'еру

14 снежня 2022, 15:13

Атакуючы абаронца «Голдэн Стэйт» Клей Томпсан стаў 13-м гульцом у гісторыі НБА, які рэалізаваў 2000 трохачковых кідкоў за кар'еру.

32-гадовы снайпер дасягнуў гістарычнай адзнакі, закінуўшы праз дугу за 2 хвіліны 15 секунд да канца другой чвэрці матчу супраць «Мілуокі» (111:128).

Томпсан завяршыў матч з 14 ачкамі, рэалізаваўшы 2 з 7 з-за дугі. Паказчык Клея за карʼеру – 2000 з 4816 (41,5 працэнта).

Рэкорд НБА па колькасці дакладных трохачковых у карʼеры належыць Стэфэну Кары (3243).

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com