Усе навіны

Анастасія Верамеенка: «У Еўралізе дакладна не пацягну. Ножкі ўжо зусім не тыя, скачок не той»

27 снежня 2022, 21:25

Беларуская баскетбалістка Анастасія Верамеенка расказала пра сваю фізічную форму.

– Ёсць такая фраза: «Прыйшоў вопыт – сыйшоў скачок». Яна да цябе адносіцца?

– Мабыць, так. Фізіка прыстойна асела. На фоне беларускага чэмпіянату гэта, можа, не вельмі бачна, але я адчуваю. Калі запусціць мяне ў Еўралігу, дакладна не пацягну. Хоць там і падрыхтоўка была ба зусім іншая. А так, ножкі ўжо зусім не тыя, скачок не той. У гульні больш дапамагае галава.

– Па сярэдніх паказчыках у сезоне ў цябе «дабл-дабл»: 13,9 ачка і 11,5 падбору. А вось статыстыка па блоках 1,2 у сярэднім за гульню выглядае не так прэзентабельна, як у папярэднія гады. Ты жа рэкардсменка Еўралігі, раней не пакідала паркету, не адвесіўшы суперніцам трох-чатырох «збаноў».

– Я і кажу: скачок асеў. А наогул, статыстыкай не цікаўлюся. Асабліва асабістай. Калі матч захапляльны, магу ўдакладніць, як адрозніваліся камандныя паказчыкі. І ўсё, – сказала Верамеенка.