Усе навіны

Анастасія Верамеенка пра брата Уладзіміра: «У «Цмоках» яму даводзілася гуляць праз шалёны боль, таблеткі раз'ядалі страўнік»

28 снежня 2022, 11:48

Цэнтравая зборнай Беларусі і «Гарызонта» Анастасія Верамеенка расказала, ці збіраецца аднаўляць кар'еру яе брат Уладзімір.

– Уладзімір пасля сыходу з «Цмокаў» знік з радараў – нічога пра яго невядома. Як яго здароўе? Чым заняты ў Маскве? Ці не збіраецца вярнуцца ў баскетбол?

– Наконт вяртання – не ведаю. Часам у размове ў яго праскокваюць такія думкі, потым згасаюць. Мне здаецца, ён шчаслівы. Заняўся сваім целам, ходзіць у трэнажорную залу ці ледзь не кожны дзень. Стаў вялізны, разгойдаваны. Разы ў два, а то і ў тры больш. (Смяецца.) Пачаў яшчэ ў Мінску, знайшоў трэнера, які яго індывідуальна рыхтаваў. І калі яму гэта падабаецца, то баскетбол, можа, і не патрэбен ужо.

Успаміны аб апошнім сезоне ў «Цмоках», калі даводзілася гуляць праз шалёны боль, на таблетках, якія раз'ядалі страўнік, напэўна спыняюць яго на шляху да вяртання, – сказала Верамеенка.