Усе навіны

Чарльз Барклі: «Абдул-Джабар, Леброн і Джордан былі найвялікшымі ў сваіх пакаленнях – нельга параўноўваць розныя эпохі»

21 лютага 2023, 17:47

Член Залы славы Чарльз Барклі падзяліўся думкамі пра найвялікшага гульца ў гісторыі НБА.

«Карым Абдул-Джабар быў найвялікшым у сваім пакаленні, Джордан быў найвялікшым у сваім пакаленні, а Леброн быў найвялікшым у сваім. Нельга параўноўваць розныя эпохі, гэта немагчыма.

Леброн, як я ўжо казаў, прайшоў вялікі шлях за ўсю гісторыю. Не хачу пакідаць Кобе па-за гэтай размоваю.

Ён быў вялікім, як і Кевін Гарнет, але Леброн – адзіны, хто прыйшоў у лігу і быў гатовы гуляць у 18 гадоў», – сказаў Барклі.