Усе навіны

Экс-гульца НБА Кіта Эплінга прысудзілі да 18-40 гадоў пазбаўлення волі за забойства

8 сакавіка 2023, 20:58

Былы баскетбаліст «Арланда» Кіт Эплінг прысуджаны да турэмнага зняволення тэрмінам ад 18 да 40 гадоў за забойства другой ступені.

31-гадовы Эплінг быў арыштаваны вясной 2021 года ў Дэтройце. У мінулым месяцы ён прызнаў сябе вінаватым у забойстве 66-гадовага мужчыны, з якім у яго адбылася сварка.

Ахвярай апынуўся сваяк Эпплінга, Клайд Эдвардс.

Судовы працэс павінен быў пачацца ў лютым, але Эпплінг прызнаў сябе вінаватым у забойстве і парушэнні правіл выкарыстання агнястрэльнай зброі. Прысуд быў вынесены афіцыйна ў пятніцу, 3 сакавіка.

У 2017 годзе Эплінг ужо быў асуджаны за схаванае нашэнне зброі і супраціў паліцэйскаму, у 2018 годзе – за захоўванне наркотыкаў.

Эплінг гуляў за «Арланда» у сезоне-2015/16.