Усе навіны

Уэстбрук стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 30 ачкоў і 10 перадач за 5 розных каманд

30 сакавіка 2023, 09:35

Разыгрываючы «Кліпэрс» Расэл Уэстбрук стаў самым выніковым гульцом матчу супраць «Мэмфіса» (141:132).

Уэстбрук набраў 36 ачкоў, 4 падборы і 10 перадач. Ён стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 30 ачкоў і 10 перадач за 5 розных каманд.

Расэлу ўдавалася гэта зрабіць у складзе «Аклахомы», «Х'юстана», «Вашынгтона», «Лэйкерз» і «Кліпэрс».