Усе навіны

Габэра адхілілі на 1 матч – ён не згуляе супраць «Лейкерс»

10 красавіка 2023, 21:08

«Мінесота» адхіліла цэнтравога каманды Рудзі Габэра на адзін матч, паведамляе інсайдэр ESPN Эдрыян Ваджнароўскі.

Габэр не паехаў з камандай у Лос-Анджэлес і не згуляе з «Лэйкерс» у аўторак у плэй-ін.

«Габэр будзе адбываць аднаматчавую дыскваліфікацыю і, як чакаецца, вернецца, калі «Мінесота» саступіць «Лэйкерс» і згуляе яшчэ адзін матч у плэй-ін, або выйдзе ў плэй-оф Заходняй канферэнцыі», – напісаў Ваджнароўскі.

Нагадаем, што Рудзі Габэр ударыў аднаклубніка Кайла Андэрсана падчас тайм-аўту ў матчы з «Новым Арлеанам».