Усе навіны

Аляксей Пынцікаў: «3-0 у серыі адлюстроўваюць перавагі «Мінска» над «Гарызонтам», але не было сорамна за тое, як каманда змагалася»

21 траўня, 19:22

Трэнер «Гарызонта» Аляксей Пынцікаў паразважаў пра вынікі фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі сярод жанчын супраць «Мінска». Лік у серыі – 0-3, «Мінск» стаў чэмпіёнам.

«Відаць, гэтыя 3-0 на дадзены момант адлюстроўваюць перавагі «Мінска» над намі. Але іншая справа, што ў адрозненне ад першых дзвюх гульняў, у апошнім матчы ўдалося практычна ўсё аддаць, каб дастаць суперніка. Зрабіць гэта не атрымалася, але нам не было сорамна за тое, як каманда змагалася.

На працягу некалькіх гадоў золата было ў «Гарызонта», і менавіта гэтыя прозвішчы рабілі вынік. Але ідзе час, падрастаюць іншыя гульцы, плюс у «Мінску» вельмі якасная задняя лінія – пара легіянераў-абаронцаў, якія робяць розніцу. У нас моцная пярэдняя лінія за кошт моцнага ветэранскага складу, але так атрымалася, што задняя ліная суперніка абыграла нашу пярэднюю», – сказаў Пынцікаў.