Усе навіны

Энтані Эдвардс – самы малады гулец у гісторыі НБА, якому ўдалося набраць 40+ ачкоў і рэалізаваць 5+ трохачковых у матчы плэй-оф

20 красавіка 2023, 11:23

У ноч з 19 на 20 красавіка «Мінесота» саступіла «Дэнверу» ў матчы плэй-оф НБА з лікам 113:122 (серыя – 0:2).

Атакуючы абаронца «Тымбервулвз» Энтані Эдвардс набраў 41 ачко, 2 падборы і 4 выніковыя перадачы.

Эдвардс стаў самым маладым гульцом у гісторыі (21 год і 258 дзён), якому ўдалося набраць 40+ ачкоў і рэалізаваць 5+ трохачковых у матчы плэй-оф.

Наступная гульня каманд адбудзецца ў ноч з пятніцы на суботу ў 04.30.