Усе навіны

Трэнер «Алімпіі» Дацун: «У нас зараз добрае пакаленне 2004-2005 года нараджэння. Магчыма, калі б гэтыя гульцы пагулялі на моладзевым ЧЕ, то зараз мы бачылі б больш відовішчны баскетбол»

25 красавіка 2023, 23:55

Галоўны трэнер «Алімпіі» Вікторыя Дацун расказала аб недахопе міжнароднага вопыту.

«У нас зараз вельмі добрае пакаленне 2004-2005 года нараджэння. Вельмі шмат маладых гульцоў, перспектыўных, якія не маюць, нажаль, міжнароднага досведу. Магчыма, калі б гэтыя гульцы пагулялі на Чэмпіянаце Еўропы моладзевым 16-гадовым, 18-гадовым, нават 20-гадовым, я думаю, што вось зараз мы бачылі б яшчэ больш відовішчны баскетбол», – сказала Дацун.