Усе навіны

Наталля Трафімава: «У жаночым баскетболе ў нас няма шанцаў на Алімпіяду-2024. Алімпіяда 2028-га. Калі ўсё будзе нармальна, пачнем кваліфікацыю да Еўра-2027 – гэта будзе першы крок»

1 траўня 2023, 12:01

Галоўная трэнерка жаночай зборнай Беларусі Наталля Трафімава пракаментавала магчымы допуск беларусаў на міжнародныя старты, у тым ліку на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Калі чыста гіпатэтычна, зараз неяк ужо павеяла, нас дапусцяць, адчыняць дзверы на еўрапейскія і міжнародныя старты, ці ёсць у нас шанцы пазмагацца ў кваліфікацыі? Алімпійскай.

– У нас наогул ужо няма шанцу на Алімпіяду. У жаночым баскетболе ў нас няма шанцу на Алімпіяду.

– Мы гаворым пра Парыж?

– Так.

– Ну мы робім ужо, напэўна, нейкія зазоры і на 2028-й?

– Ну, Алімпіяда 2028-га. За два гады да гэтага пачнецца кваліфікацыя да Еўропы-2027. І калі ўсё будзе нармальна, мы пачнем кваліфікацыю, гэта будзе першы крок.

– Мы да таго часу ўжо вырасцем?

– Вядома, дзяўчынкі вырастуць, пасталеюць. Але, зноў жа, колькасць гульняў – павінна быць з рознымі супернікамі. Вельмі шмат будзе залежаць ад таго, калі нас дапусцяць.

– Што цябе зараз радуе ў нашым беларускім баскетболе жаночым?

– Цешыць форма нашых старэйшых гульцоў па зборнай. Што ўсё роўна мы працягваем працаваць, імкнемся, бачны прагрэс нашых малодшых гульцоў. Гэта таксама выдатна. І будзем працаваць далей, – сказала Трафімава.