Усе навіны

Маркус Смарт: «За тыдзень да абмену мне сказалі, што не было ніякіх перамоваў па мне»

3 ліпеня, 13:11

Плэймэйкер «Мэмфіса» Маркус Смарт распавёў, што кіраўнікі «Бостана» за тыдзень да абмену казалі яму, што ніякіх перамоваў не вядзецца.

«Безумоўна, было шакіруючым даведацца пра гэта, асабліва таму, што за тыдзень да абмену мне сказалі, што ўсё добра, не было ніякіх перамоваў па мне, і ўсё было ў парадку.

Я разумею дзелавы бок гэтага, я заўсёды быў такім. Я першы, хто камусьці кажа, што нельга сумяшчаць асабістае з бізнэсам, бо гэта проста не сумяшчаецца. Я разумею, што гэта бізнэс. Для мяне гэта проста пытанне ветлівасці.

Яны, мусіць, ужо ведалі, што думаюць аб абмене, але аб гэтым не казалі на выпадак, калі нешта не зрасцецца. І яны маглі проста сказаць: «Прывітанне, мы думаем аб тваім абмене, хутчэй за ўсё, мы абмяняем цябе, проста паведамляем».

Асабліва пасля таго, што тыднем раней сказалі мне, а таксама мой дом затапіла, і мне даводзіцца з гэтым змагацца. Многае навалілася адразу. Я люблю гэтую каманду, я люблю гэты клуб, я люблю балельшчыкаў і падтрымку, якую я атрымліваў на працягу дзевяці гадоў тут. Я ўсхваляваны і поўны энергіі, каб пачаць сваё новае жыццё з «Грызліс», — сказаў Смарт.