Усе навіны

Генеральны сакратар БФБ Марыніна: «У МАК фінансавыя праблемы – вялікая колькасць спонсараў прадстаўляла Расію»

24 ліпеня, 22:15

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна падзялілася меркаваннем пра МАК.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Мы зараз бачым, што ў Алімпійскага камітэта зараз вялікія праблемы – і гэта нават не тычыцца зборных Беларусі, Расіі. Адхіляюцца і іншыя краіны ад удзелу.

Жорстка стаіць пытанне па допуску трансгендэраў, прычым меркаванне жанчын на гэты конт ніхто не пытаецца.

Мы бачым, што ў міжнароднага камітэта вялікія фінансавыя праблемы з прычыны страты спонсараў, таму што вялікая колькасць спонсараў прадстаўляла Расію.

І ўвогуле з сыходам расійскіх і беларускіх спартсменаў, у такіх відах, як веславанне, мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка – у першую чаргу страцілі гэтыя віды спорту. Таму міжнароднаму алімпійскаму камітэту для пачатку варта разабрацца ўнутры сваёй арганізацыі.

Я думаю, што Гульні сяброўства, якія пройдуць у наступным годзе ў Казані, а мы спадзяемся, што яны адбудуцца, яны пройдуць на такім высокім узроўні, што ў іх хацелі б прыняць удзел многія атлеты.

Таму што, канешне, добра выйграваць і заваёўваць медалі, але заўсёды хочацца рабіць гэта ў канкурэнтнай барацьбе. Таму што перамагчы сярод найслабых – гэта не так цікава, як у спрэчцы з моцным супернікам.

Усе мы супернікі на пляцоўцы, але ў жыцці мы ўсе, натуральна, сябры, – цытуе Марыніну sport5 са спасылкай на праграму «Арена».