Усе навіны

43-гадовы Юдоніс Хаслем абвясціў аб завяршэнні кар'еры

28 ліпеня, 23:01

43-гадовы форвард «Маямі» Юдоніс Хаслем афіцыйна абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры.

«20 гадоў. Немагчыма перадаць словамі, што мінулыя 20 год азначалі для мяне, але вы мяне ведаеце. Я паспрабую…

Я шчаслівы сказаць, што я пакідаю гэтую гульню без шкадавання. Чэмпіянаты, узнагароды, брацтва, складана не быць спакойным. Гэты спіс можна працягваць.

Гэтае падарожжа мела ўзлёты і падзенні, я шчыра ўдзячны і няма на што скардзіцца», – напісаў Хаслем.

Хаслем усю кар’еру правёў у складзе «Маямі». На яго рахунку 3 чэмпіёнствы НБА (2006, 2012, 2013). Ён стаў найстарэйшым гульцом НБА, які згуляў у фінале.