Усе навіны

Алена Леўчанка: «9 жніўня – эмацыйны дзень для сотняў тысяч беларусаў, якім тры гады таму прыйшлося пакінуць сваю родную краіну»

11 жніўня, 09:16

Экс-баскетбалістка зборнай Беларусі Алена Леўчанка ў сваім Instagram напісала пост пра Грэцыю і гадавіну сфальсіфікаваных выбараў прэзідэнта Беларусі 2020.

«Афіны, Грэцыя…

Мне трэба было вярнуцца сюды, каб вылечыць сваю душу і свой дух. Грэцыя была апошнім часам і месцам, дзе я бачыла свайго тату жывым, і гэта заўсёды будзе асаблівым месцам для мяне.

Грэцыя прытуліла мяне амаль на 2 з паловай гады пасля таго, як я была вызвалена з турмы і пакінула Беларусь.

Учора быў эмацыйны дзень для сотняў тысяч беларусаў, якім тры гады таму прыйшлося пакінуць сваю родную краіну толькі таму, што мы ўсе хацелі свабоды і лепшага жыцця.

Усе гэтыя эмоцыі проста назапашваюцца, і, шчыра кажучы, апошнія тры месяцы былі самымі цяжкімі ў маім жыцці. У нейкія дні мне лепш, а ў нейкія горш. Гэта як амерыканскія горкі, на якіх я працягваю катацца. Людзі гавораць, што з часам стане лепш. Я сапраўды на гэта спадзяюся.

Я ведаю, мой бацька хацеў бы, каб я жыла сваім жыццём на поўную шпульку. Менавіта так ён спрабаваў падыходзіць да жыцця, і гэта тое, што я пастараюся зрабіць.

Дзякуй усім вам за вашы паведамленні, хто звярнуўся да мяне асабіста і быў плячом, на якое я магла абаперціся ў гэтыя цяжкія часы.

Я павольна вяртаюся да жыцця», – напісала Леўчанка.