Усе навіны

Экс-баскетбалістка «Алімпіі» ўкраінка Дубас: «Разумею, але асуджаю маўчанне беларускіх спартсменаў»

11 жніўня, 19:36

Былая ўкраінская баскетбалістка гродзенскай «Алімпіі» Марыя Дубас у інтэрв'ю «Зеркалу» распавяла як ставіцца да маўчання беларускіх спартсменаў.

– Разумееце маўчанне беларускіх спартоўцаў?

– Разумею, але асуджаю. Бо ў многіх ёсць фанаты, на якіх уплывае пазіцыя, погляды любімага спартсмена. Каця Сныціна пастаянна нешта публікуе, арганізуе розныя мерапрыемствы, удзельнічае ў акцыях. Яна вялікі малайчына. Калі Лену Леўчанку адправілі за краты, гэта быў проста выбух мозгу. Слухайце, у вас самалёт могуць узяць і пасадзіць, пра што казаць? Няўжо камусьці падабаецца жыць у ізаляцыі, саромецца свайго пашпарта?

Нават калі не браць чалавечы аспект, ваш спорт сёння яшчэ больш губляе. Той жа жаночы баскетбол заўсёды быў на добрым узроўні. А цяпер што? Ну, напэўна, калі толькі з расейцамі гуляць. Пытанне – да якога ўзроўню зможа развівацца моладзь у такіх умовах.

– Некаторыя напэўна баяцца за родных у Беларусі.

– Гэта аргумент. Але тады трэба вывозіць сям'ю і сваякоў з краіны. Думаеце, мне было лёгка пераканаць маму зʼехаць з Украіны з пачатку вайны? Два месяцы ўгаворвала. Але лепш быць на свабодзе і ў бяспецы. У вас столькі палітвязняў... людзі паміраюць у турмах, сканчаюць жыццё самагубствам. Складана змагацца ўнутры краіны, таму магчымасць нешта рабіць з-за мяжы – яшчэ адзін аргумент на карысць адʼезду, – сказала Дубас.