Усе навіны

Дырэктар «Мiнска» Шакола: «Людзі, якія зайграюць на ўзроўні Лігі BTБ, не падвядуць зборную Беларусі на любым этапе»

13 верасня, 15:33

Дырэктар «Мiнска» Юрый Шакола падзяліўся меркаваннем пра зборнаю Беларусі.

– Усё, што мы робім – мы робім на карысць нацыянальных зборных. Як у класічным баскетболе, так і ў баскетболе 3х3. Мы дакладна ведаем, што людзі, якія зайграюць на ўзроўні Адзінай Лігі ВТБ, ужо не падвядуць нацыянальную зборную на любым этапе і сканцэнтраваны на гэтым.

Адзіная Ліга ВТБ – гэта складана, гэта адзін з наймацнейшых еўрапейскіх турніраў. Даводзіцца гуляць з камандамі, якія значна пераўзыходзяць нас у рэсурсным забеспячэнні, але наша сіла ў тым, што ў нас ёсць свая сістэма, свая школа. Мы жадаем, каб гэтая сістэма рыхтавала як мага больш гульцоў.

Што да мужчынскай прафесійнай каманды – у нас добры трэнерскі штаб, кожны год з'яўляюцца гульцы, хтосьці з'язджае. Але мы ведаем, што яны з'язджаюць на добры ўзровень і вернуцца ў нацыянальную зборную, будуць гатовы абараняць гонар краіны.

Мы, у сваю чаргу, будзем працаваць далей, рыхтаваць гульцоў і выводзіць іх на гэты ўзровень, – сказаў Шакола.